Камітэт дзяржмаёмасці: на верасень абвешчана 50 аўкцыёнаў
На верасень камітэтам абвешчана 50 аўкцыёнаў, 11 з якіх за базавую велічыню
Сярод вытворчых плошчаў інвестараў можа зацікавіць былы будаўнічы склад Чашніцкай ПМК-71 у Новалукомлі, які прапануецца да продажу на аўкцыёне за 7 базавых велічынь. Будаўнічы склад не выкарыстоўваецца з 2017 года. У яго склад уваходзяць рамонтна-механічная майстэрня, сталярны цэх, чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак, склады.
Таксама прапануецца шмат невыкарыстоўваемых аб'ектаў жылога будаўніцтва – на аўкцыён выстаўлена шэсць былых жылых дамоў, прычым тры з іх будуць прадавацца са зніжальным крокам аўкцыёну.
Шмат аб'ектаў прапануецца са зніжэннем ацэначнага кошту на 80% – вытворча-бытавы корпус у Гарадоцкім раёне, два лазні-пральні, пяць былых аддзяленняў пошты.
За 8 месяцаў гэтага года камітэтам праведзены 85 выніковых аўкцыёнаў на суму 2,6 млн.руб., што перавышае паказчыкі за такі ж перыяд мінулага года – 75 аўкцыёнаў на 1,9 млн. руб.