Камітэт дзяржаўнай маёмасці: за базавую велічыню прададзена кацельня ў Паставах і рамонтная майстэрня ва Ушацкім раёне

Будынак рамонтнай майстэрні, агульнай плошчай 1002 кв.м., са складам і навесам, размешчаны ў в. Мосар Ушацкага раёна, камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» выстаўляўся на аўкцыён у першы раз, адразу за базавую велічыню. Майстэрню набыў адзіны пакупнік – індывідуальны прадпрымальнік, жыхар Мінска. У будучыні на базе майстэрні будзе адкрыта вытворчасць у галіне дрэваапрацоўкі.

Будынак кацельні, плошчай 74 кв.м., размешчаны на беразе возера ў Паставах, выстаўляўся таксама на аўкцыён за базавую велічыню. Раней яго беспаспяхова 6 разоў выстаўлялі на аўкцыён, і па ацэначным кошце, і са зніжэннем цаны. У выніку, кацельня была прададзена адзінаму пакупніку – індывідуальнаму прадпрымальніку з Пастаў. У будучыні тут будзе адкрыта лазня.

Па-ранейшаму, найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца аб'екты, што выстаўляюцца на аўкцыён за базавую велічыню – такіх сёлета 62%.