Камітэт дзяржаўнай маёмасці: былая бальніца ў Віцебску прададзена на аўкцыёне за базавую велічыню
У сувязі з пераездам аддзялення бальніцы ў Бабініцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для пажылых людзей і інвалідаў, з кастрычніка 2017 года будынак перастаў выкарыстоўвацца. За гэты перыяд бальніцу ўжо 5 разоў выстаўлялі на аўкцыён, але пакупнікоў не знаходзілася.
На аб'яўлены 20 кастрычніка аўкцыён за базавую велічыню знайшлося 2 прэтэндэнты на куплю. У ходзе таргоў будынак бальніцы быў прададзены за 374 руб. індывідуальнаму пакупніку, жыхарцы Віцебскага раёна.
Новы ўласнік плануе пасля правядзення рэканструкцыі размяшчэнне тут лячэбных аб'ектаў.
Дадзены аўкцыён стаў ужо 89-м рэзультатыўным у бягучым годзе. Найбольшым попытам у пакупнікоў па-ранейшаму карыстаюцца аб'екты, што выстаўляюцца на аўкцыён за базавую велічыню – такіх больш за 60% прададзеных.