Камітэт дзяржаўнай маёмасці: былыя школа і крама ў Шумілінскім раёне прададзеныя на аўкцыёне
Камітэтам Віцебскаблмаёмасць на аўкцыёне за базавую велічыню прададзены будынак былой школы ў в. Перамога Шумілінскага раёна. Аб'ект пабудаваны яшчэ ў канцы 19 стагоддзя, і да рэвалюцыі ў ёй размяшчалася царская гімназія. Апошнія гады будынак не выкарыстоўваўся – яго спрабавалі прадаць з 2018 года. За гэты перыяд ён 7 разоў выстаўляўся на аўкцыён.
У выніку будынак школы з хлявамі, цяпліцай і кацельняй прададзены за 60 руб. жыхару Віцебска. Новы ўласнік плануе арганізаваць тут рамесную дзейнасць, асноўным напрамкам будзе вытворчасць керамікі.
Таксама прададзены будынак гаспадарчай крамы, размешчанай у цэнтры Шуміліна, які выстаўляўся на аўкцыён у 4-ы раз. На гэты раз крама прапаноўвалася са зніжэннем цаны на 80% – на гэту цану прэтэндавалі 2 пакупнікі. У ходзе таргоў, на 18 кроку аўкцыёну, крама прададзена за 64650 рублёў жыхару Віцебскага раёна. Дадзены аб'ект і далей плануюць выкарыстоўваць у сферы гандлю.