Камітэт дзяржаўнай маёмасці: дзіцячы сад у Полацкім раёне прададзены на аўкцыёне, таргі пачаліся з цаны ў базавую велічыню
Дзіцячы сад у Полацкім раёне прададзены на аўкцыёне. Новы ўласнік плануе арганізаваць вытворчасць мэблі.
10 студзеня ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць» адбыўся першы сёлета выніковы аўкцыён.
Дзіцячы сад у в. Рудня Полацкага раёна перастаў прымаць дзяцей з 2020 года. За гэты час ён 4 разы выстаўляўся на аўкцыён – па ацэначным кошце, са зніжэннем цаны на 50% і на 80%.
Пры ўсталяванні пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, на аб'ект знайшлося 2 пакупнікі.
У ходзе таргоў, на 37 кроку аўкцыёну, дзіцячы сад быў прададзены за 2798 руб. прыватнаму прадпрыемству з Полацкага раёна.
Па ўмовах продажу – на працягу двух гадоў неабходна аб'ект уцягнуць у прадпрымальніцкую дзейнасць. Новы ўласнік плануе адкрыць тут вытворчасць мэблі.