Камітэт дзяржаўнай маёмасці: дзіцячы сад у Віцебскім раёне прададзены на аўкцыёне

Двухпавярховы будынак дзіцячага сада плошчай 565 кв.м, размешчаны ў аг. Задубровіце Віцебскага раёна, выстаўляўся на аўкцыён за базавую велічыню. На гэту цану прэтэндавала 2 пакупнікі.

Дзіцячы сад прымаў дзяцей з 1978 года. Але, з прычыны таго, што ў 2016 годзе ў Задубровіце налічвалася ўсяго 12 выхаванцаў, было прынята рашэнне аб закрыцці яго і уключэнні будынка ў гаспадарчы абарот шляхам продажу. За гэты час дзіцячы сад 11 разоў беспаспяхова выстаўляўся на аўкцыён.

У выніку, на 41 кроку аўкцыёну, дзіцячы сад быў прададзены за 8037 руб. жыхару Віцебска. Новы ўласнік плануе выкарыстоўваць яго пад жыллё. Згодна з умовамі продажу, ён павінен правесці рэканструкцыю аб'екта на працягу двух гадоў.