Камітэт дзяржаўнай маёмасці: дарэвалюцыйны будынак на вул. Моўзана ў Віцебску прададзены на аўкцыёне

Адміністрацыйны будынак, размешчаны на беразе Дзвіны па вул. Маўзона ў Віцебску, быў прададзены 17 студзеня на аўкцыёне камітэтам «Віцебскаблмаёмасць».

На гэтай тэрыторыі ў 1897 годзе быў пабудаваны Віцебскі казённы вінны склад Віцебскага губернскага акцызнага ўпраўлення, які адпускаў віно ў вінныя лаўкі.

У 1954 годзе будынак быў адноўлены, а ў 1989 годзе быў праведзены капітальны рамонт.

У свой час тут размяшчаўся і Віцебскі лікёра-гарэлачны завод, і Віцебскхарчпрам. Пасля, у ходзе рэарганізацыі, будынак быў перададзены кандытарскай фабрыцы «Віцьба». Будынак перастаў выкарыстоўвацца з канца 2016 года, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб яго продажы на аўкцыёне.

17 студзеня на паўторным аўкцыёне, калі цана аб'екта была зніжана ўсяго на 5%, знайшлося два пакупнікі. У выніку, за 486518 руб. адміністрацыйны будынак набыў размешчаны па суседстве лікёра-гарэлачны завод. Новы ўласнік плануе размясціць тут новы дапаможны адміністрацыйна-бытавы корпус.

Найбольш запатрабаванымі застаюцца аб'екты, якія выстаўляюцца на аўкцыён за базавую велічыню – усе папярэднія рэзультатыўныя аўкцыёны ў гэтым годзе былі за базавую велічыню.