Камітэт дзяржаўнай маёмасці: інвестар з Латвіі набыў на аўкцыёне ўжо 3-ці аб'ект нерухомасці сёлета

На аўкцыёне было прададзена будынак былога дзіцячага сада у аг. Крывое Сяло, Шумілінскага раёна. За 1 базавую велічыню яго набыў грамадзянін Латвіі. Дзіцячы сад у далейшым будзе выкарыстоўвацца пад жыллё. У склад аб'екта таксама ўваходзяць майстэрня, хлеў для трусоў, склад матэрыялаў, кацельня і аб'екты добраўпарадкавання.

Дзіцячы сад стаў для пакупніка ўжо 3-м аб'ектам, які ён набыў на аўкцыёнах у камітэце «Віцебскаблмаёмасць» у гэтым годзе. На набытых раней аб'ектах пакупнік хоча арганізаваць вытворчасць экспартаарыентаванай прадукцыі.

На другую палову верасня камітэтам аб'яўлена яшчэ 55 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, з якіх 14 за базавую велічыню, і 30 верасня са зніжэннем кошту на 50% прапануецца пакет акцый Беларусбанка