Камітэт дзяржаўнай маёмасці: крама ў Чашніках прададзена за базавую велічыню

Камітэтам было прададзена будынак крамы па вул. Луначарскага, 114 у Чашніках на аўкцыёне за 30 рублёў жыхарцы Віцебска. Будынак крамы раней належаў прадпрыемству па аказанні паслуг насельніцтву «Чашнічанка» і выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 5-ы раз, на гэты раз за базавую велічыню. У будучыні тут будзе прыватная харчовая крама.

На сённяшні дзень за базавую велічыню яшчэ можна набыць крамы ў Полацкім раёне (г.п. Ветрына, в.Каз'яны), у Шумілінскім раёне (в.Міхалова, в. Цэўі, в. Новікі, в.Беркавічы, в.Полькавічы, г.п. Обаль, аг.Амбросавічы).