Камітэт дзяржаўнай маёмасці: на аўкцыёне прададзены піянерскі лагер у Аршанскім раёне
Аб'екты жыллёвага будаўніцтва выстаўляліся на аўкцыён за 47300 руб., астатнія аб'екты нерухомасці і абсталяванне – за 60 базавых велічынь. Таксама пакупніку неабходна пакрыць затраты балансатрымальніку на афармленне дакументаў у суме 20666 руб.
Піянерскі лагер спрабавалі прадаць яшчэ з 2014 года. У выніку, на 14-м па ліку аўкцыёне, піянерскі лагер быў прададзены за 51672 руб. польскаму інвестару, які плануе зрабіць тут турыстычную базу. Па ўмовах аўкцыёну на гэта даецца 2 гады.
Дзіцячы сад, Полацкі раён, аг. Заазер'е, вул. Цэнтральная, 24
Таксама 30 верасня быў прададзены дзіцячы сад у в. Заазер'е Полацкага раёна. На гэты аб'ект прэтэндавала 2 пакупнікі. У выніку, дзіцячы сад на 8-м кроку аўкцыёну прададзены за 23099 руб. фізічнай асобе, жыхару Полацка. Новы ўладальнік плануе зрабіць тут аграсядзібу.