Камітэт дзяржаўнай маёмасці: на аўкцыёне прададзена 2 невыкарыстоўваных будынкі ў г.Полацку і Міёрскім раёне.

На аўкцыёне грамадзянамі Рэспублікі Беларусь былі набыты 2 невыкарыстоўваемыя нежылыя будынкі: будынак кузні ў Полацку (выстаўляўся на аўкцыён упершыню) і сядзібны дом у в. Асада Дзядзіна Мёрскага раёна (тройчы выстаўляўся з 2010 года) за базавую велічыню.

Новы ўладальнік набытай нерухомай маёмасці ў Полацку плануе пасля праведзенай рэканструкцыі будынка выкарыстоўваць яго ў сваёй вытворчай дзейнасці. Новы ўласнік сядзібнага дома ў Мёрскім раёне, аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны, абавязваецца падпісаць ахоўнае абавязацельства і выкарыстоўваць комплекс пад стварэнне аб'ектаў сацыяльнага, культурна-асветніцкага прызначэння або сэрвісу.

У выніку ў бягучым годзе камітэтам ”Віцебскаблмаёмасць“ праведзена ўжо 66 выніковых аўкцыёнаў, на якіх было прададзена 72 аб'екты на агульную суму больш за 1,9 млн. руб.