Камітэт дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама: на май прызначаны 101 аўкцыён па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці

Комитет государственного имущества облисполкома: на май назначен 101 аукцион по продаже неиспользуемого госимущества
 Самым дарагім аб'ектам дзяржаўнай маёмасці, прададзеным у красавіку, стаў комплекс будынкаў псіхіятрычнай бальніцы ў аг. Слабодка Браслаўскага раёна з агульнай плошчай будынкаў 7000 кв.м.
 

На яе базе новы ўласнік плануе адкрыць аздараўленчы дэтокс-цэнтр ‒ цэнтр карэкцыі вагі.

Былая бальніца размешчана на зямельным участку плошчай 12 гектараў на беразе возера Ільмень. На электронных таргах за 231 тыс. рублёў яе набыў замежны інвестар.

Гэты ж інвестар у мінулым годзе ўжо купіў аналагічны аб'ект у Браславе пад стварэнне дома для састарэлых павышанай камфортнасці.

Усяго камітэтам за 4 месяцы гэтага года было аб'яўлена 291 аўкцыён па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Выніковым стаў 41 аўкцыён, пры гэтым у дзяржаўны бюджэт паступіла больш за 900 тыс. рублёў.

На май месяц камітэтам ужо прызначаны 101 аўкцыён. Пры гэтым больш за 80 аб'ектаў нерухомасці прапануюцца да продажу за адну базавую велічыню.


Сярод прапанаваных у маі аб'ектаў ‒ чатыры маюць статус аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці. Так, на аўкцыён выстаўляецца кляштар кармелітаў, размешчаны ў цэнтры Глыбокага. Будынак былога кляштара, пабудаванага яшчэ ў 18 стагоддзі, прапануецца за адну базавую велічыню.

З іншых прадаваемых помнікаў архітэктуры ‒ былы графскі маёнтак, размешчаны ў в. Відзы-Лаўчынскія Браслаўскага раёна, размешчаны на беразе возера Дворнае; пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя станцыйны дом у в. Пагрэбенка Сенненскага раёна і былы вінзавод па вуліцы Пакроўская ў Віцебску, адміністрацыйны будынак якога таксама мае статус аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці.