Камітэт дзяржаўнай маёмасці: амаль 300 будынкаў прапануюцца інвестарам бязвыплатна пад рэалізацыю інвестпраектаў
Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з раёнавыканкамамі вызначаны пералік аб'ектаў на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць прапанаваны інвестарам бязвыплатна пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, альбо ж гэтыя аб'екты могуць быць выстаўлены на аўкцыён з устанаўленнем пачатковай цаны роўнай адной базавай велічыні.
Дадзены пералік налічвае 110 аб'ектаў нерухомасці, уключаючы 297 будынкаў.
Таксама камітэтам у адпаведнасці з прапановамі выканкамаў вызначаны новы пералік вытворчых пляцовак пад стварэнне новых або пашырэнне дзейных вытворчасцей – на сённяшні дзень прапануецца 98 пляцовак.
Сем пляцовак, якія прапануюцца для развіцця вытворчасці, уваходзяць у склад СЭЗ «Віцебск» і АЭЗ «Брэміна-Орша», што мае на ўвазе магчымасць атрымання статусу рэзідэнта і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у прэферэнцыйным рэжыме. Большасць зямельных участкаў прадастаўляецца з умовай арганізацыі вытворчай дзейнасці на меркаванне патэнцыйнага інвестара.
Падрабязней з пералікамі аб'ектаў і пляцовак, якія прадастаўляюцца, можна азнаёміцца на сайце камітэта.