Камітэт дзяржаўнай маёмасці: вытворчая база ЖБІ ў Віцебску прададзена на аўкцыёне са зніжэннем цаны на 80%

20 мая камітэтам Віцебскаблмаёмасць на аўкцыёне продадзена вытворчая база жалезабетонных вырабаў па адрасе Віцебск, пер. Максіма Горкага, 1. У склад прададзенага комплексу ўваходзіць цэх ЖБВ, пабудаваны у 1990 годзе, агароджа з брамай, два будынкі склада з прыбудовай і абсталяванне. Новаму ўласніку прадастаўляецца зямельны ўчастак плошчай 0,37 га ў арэнду на 25 гадоў.


Вытворчая база раней належала Віцебскаму аддзяленню Беларускай чыгункі і апошні час выкарыстоўвалася для разгрузкі вагонаў з цэментам і захоўвання цэменту на складах.

З мінулага года база не выкарыстоўвалася, і было прынята рашэнне аб яе продажы на аўкцыёне. 20 мая аб'ект быў выстаўлены ўжо 3-і раз на аўкцыён, на гэты раз са зніжэннем ацэначнага кошту на 80%.

На гэту цану знайшлося адразу 3 пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася ў 2,5 разы і на 14 кроку аўкцыёну вытворчая база была продадзена за 147000 руб. прыватнаму прадпрыемству з Віцебска.

Усяго з пачатку года камітэтам Віцебскаблмаёмасць было абвешчана 194 аўкцыёны, 42 з якіх аказаліся выніковымі. Найбольшым пытаем карыстаюцца аб'екты, што прадаюцца за базавую велічыню і са зніжэннем цаны на 80% - такіх было 34 аўкцыёны. Усяго ў гэтым годзе прададзена невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці на суму 803 тыс. руб.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.