Камітэт дзяржаўнай маёмасці: школа ў Гарадоцкім раёне прададзена на аўкцыёне за базавую велічыню
Невыкарыстоўваны будынак школы
у в.Халамер'е Гарадоцкага раёна быў прададзены 9 верасня на аўкцыёне за
базавую велічыню. Школу спрабавалі прадаць з 2017 года, за гэты час яна 8 разоў
выстаўлялася на аўкцыён. У выніку школа прададзена за 121 рубель адзінаму
пакупніку – фізічнай асобе, жыхару Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У
будучыні тут плануюць адкрыць аграсядзібу.
Будынак КПП, размешчаны побач з трасай М1 у в.Жабыкі Дубровенскага раёна прададзены на аўкцыёне са зніжэннем цаны на 80%. Будынак КПП выстаўляўся на аўкцыён ужо ў 4-ы раз і быў прададзены за 5659 рублёў адзінаму пакупніку – прыватнай арганізацыі з Аршанскага раёна. Тут плануецца размяшчэнне офіса страхавой кампаніі.