Камітэт дзяржаўнай маёмасці: школа ў Лепельскім раёне прададзена за базавую велічыню

Двухпавярховы будынак школы ў вёсцы Новыя Валосавічы агульнай плошчай 3352 кв.м. з цяпліцай, хлявом, спартыўнай пляцоўкай, а таксама водаправодам і каналізацыяй прададзены на аўкцыёне.

Школа прымала дзяцей з 1984 па лета 2017 года, калі было прынята рашэнне аб яе закрыцці і ўцягванні ў гаспадарчы абарот шляхам яе продажу. За гэты перыяд школа 7 разоў выстаўлялася на аўкцыён, у тым ліку 2 разы за базавую велічыню, але пакупнікоў не знаходзілася.

У выніку яна была прададзена адзінаму пакупніку жыхару Мінска. У будучыні школа будзе выкарыстоўвацца ў сферы аказання бытавых паслуг насельніцтву.

У адпаведнасці з умовамі продажу, на працягу 2 гадоў новы ўласнік павінен правесці рэканструкцыю аб'екта і арганізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Прададзеная школа стала ўжо 114-м аб'ектам, прададзеным камітэтам у бягучым годзе на аўкцыёне, з якіх 71 аб'ект прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню. Гэта дазволіла не толькі ўцягнуць пустуючыя аб'екты ў гаспадарчы абарот, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт больш чым на 2,7 млн. руб.