Камітэт дзяржаўнай маёмасці: склады ў Навалукомлі, прададзеныя за базавую велічыню, будуць выкарыстоўвацца ў вытворчасці жвіру

88-ы аўкцыён з вынікам прайшоў у камітэце «Віцебскаблмаёмасць», на якім за дзве базавых велічыні былі прададзены два склады сыпучых матэрыялаў у Новалукомлі.

Склады, якія стаялі раней на балансе Чашніцкага ПМК-71, выстаўляліся на аўкцыён ужо ў 4-ы раз сёлета. У выніку яны прададзены за дзве базавых велічыні заводу керамічнага жвіру, размешчанаму па суседстве. Новы ўласнік будзе выкарыстоўваць набытыя аб'екты ў сваёй вытворчай дзейнасці.

У бягучым годзе сума выручаных сродкаў ад продажу дзяржмаёмасці на аўкцыёне склала больш за 2,1 млн. руб. Гэта дазволіла не толькі папоўніць дзяржаўны бюджэт, але і ўцягнуць невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць у гаспадарчы абарот. Па-ранейшаму, найбольш запатрабаванымі застаюцца аб'екты, што выстаўляюцца на аўкцыён за базавую велічыню. Такіх было 54 аўкцыёны, што складае 60% ад усіх з вынікам.