Камітэт дзяржаўнай маёмасці: у Віцебскай вобласці вызначаны аб'екты для бязвыплатнай перадачы інвестарам

Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі актуалізаваны пералік аб'ектаў на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць бязвыплатна перададзены інвестарам пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

У гэтым пераліку з'явілася шмат новых аб'ектаў, у тым ліку ўпершыню ў гэты пералік уключаны аб'екты, размешчаныя ў самым Віцебску.

Так, да прыкладу, інвестарам прапануецца вялікі пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў былога ААТ «КІМ» размешчаных у Віцебску па вул. Горкага, 42.

Фабрыка «КІМ», якая вырабляла трыкатажныя і панчошна-шкарпэткавыя вырабы, у свой час было адным з буйных городаўтваральных прадпрыемстваў Віцебска. Але ў сувязі з банкруцтвам прадпрыемства ў 2019 годзе, застаўся вялікі комплекс аб'ектаў невыкарыстоўванай нерухомасці.

За гэты перыяд 6 аб'ектаў ужо прададзены камітэтам на аўкцыёне. Але 14 аб'ектаў засталіся незапатрабаванымі. Зараз яны могуць быць прапанаваны інвестарам бязвыплатна як цэлым комплексам, так і паасобку, пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

Аб'екты маюць розныя плошчы – ад склада солі плошчай 38 м.кв. да 3-х павярховага галоўнага корпуса плошчай больш за 10000 м.кв.

Таксама сярод аб'ектаў, якія могуць зацікавіць інвестараў у Віцебску – вытворчая пляцоўка былога ААТ «Віцебскі Вінаробны Завод» па вул. Пакроўскай у Віцебску.

Пасля ліквідацыі завода ў 2017 годзе, уласнасцю дзяржавы застаўся невыкарыстоўваны комплекс з 10 будынкаў плошчай ад 10 м.кв. да 1875 м.кв.

Дадзеныя аб'екты ўжо 3 разы выстаўляліся камітэтам на аўкцыён, як па ацэначным кошце, так і са зніжэннем кошту продажу, але, на жаль, пакупнікоў не знайшлося.

У цэлым, на сённяшні дзень, пералік уключае 101 аб'ект нерухомасці, уключаючы 333 будынкі, на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць прапанаваны інвестарам. Больш падрабязна з пералікам можна азнаёміцца на сайце аблвыканкама і сайце камітэта «Віцебскаблмаёмасць».