Камітэт дзяржаўнай маёмасці: Віцебская вобласць – першая па колькасці аб'ектаў, уцягнутых у гаспадарчы абарот

Актыўна ва ўсёй Віцебскай вобласці ідзе працэс уцягвання ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.
Толькі ў 2021 годзе сышлі з малатка або перададзены інвестарам 103 невыкарыстоўваемыя аб'екты – найлепшы паказчык сярод абласцей краіны. З 12 аб'ектаў, запланаваных да перадачы ў гэтым годзе пад інвестпраект, ужо перададзена 10 аб'ектаў. Што з'яўляецца таксама самым вялікім паказчыкам у рэспубліцы.
У Полацкім рэгіёне актыўна ідзе праца з інвестарамі, тут займаюцца уцягваннем у гаспадарчы абарот, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя метады. У гэтым годзе на продаж выстаўлена 18 аб'ектаў, з якіх 4 ужо прададзена, таксама выкарыстоўваецца перадача маёмасці пад інвестпраект. Ёсць праекты ўжо выкананыя, а таксама 15, якія знаходзяцца яшчэ на стадыі рэалізацыі.
Для ўсіх зацікаўленых камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з райгарвыканкамамі падрыхтаваны пералік аб'ектаў нерухомасці (http://www.fondgosim.vitebsk.by/property/invest2021.pdf) на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць бязвыплатна перададзены інвестарам пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. З пералікам аб'ектаў можна азнаёміцца на сайтах Віцебскага аблвыканкама і камітэта «Віцебскаблмаёмасць».