Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама: Сядзібу XIX стагоддзя і былы хлебазавод у Талачыне можна будзе набыць за базавую велічыню

Комитет государственного имущества Витебского облисполкома: Усадьбу XIXвека и бывший хлебзавод в Толочине можно будет приобрести за базовую величину

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама сумесна з абласной тэлерадыёкампаніяй «Віцебск» азнаёміўся з тым, як праводзіцца работа па уцягванні невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці ў гаспадарчы абарот на прыкладзе Талачынскага рэгіёна (https://www.youtube.com/watch?v=hrh_Iq1BaXQ).

Талачынскі раён на сённяшні дзень з'яўляецца лідарам у Віцебскай вобласці па колькасці уцягнутых аб'ектаў у гаспадарчы абарот ‒ на аўкцыённых таргах 5 невыкарыстоўваемых аб'ектаў ужо знайшлі новых уласнікаў.

Так, комплекс аб'ектаў былога ільнозавода ў в. Васкрэсенская, які займае 31 гектар, з плошчай будынкаў больш за 10000 кв.м., быў прададзены ў сакавіку на аўкцыёне за базавую велічыню.

Новым уладальнікам былога льнозавода стаў жыхар Талачына. Абавязковай умовай продажу з'яўляецца альбо ажыццяўленне на аб'екце прадпрымальніцкай дзейнасці ў тэрмін не пазней двух гадоў з моманту продажу, альбо знос аб'ектаў.

У гэтым годзе патэнцыйным інвестарам будзе прапанаваны і шэраг новых аб'ектаў, сярод якіх ёсць і вытворчыя.

 

Былы хлебазавод у Талачыне, па якім у цяперашні час рыхтуюцца дакументы да яго продажу, плануецца выставіць на аўкцыён адразу за базавую велічыню.

Комплекс аб'ектаў хлебазавода уключае 10 капітальных будынкаў плошчай 3600 кв.м., частка з якіх у цяперашні час здаецца ў арэнду. Хлебазавод абсталяваны інжынернай інфраструктурай і мае ўдалае месцазнаходжанне – на ўскраіне Талачына.

Вялікую цікавасць у грамадстве выклікаюць і невыкарыстоўваемыя аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Сядзібны дом Цюндзявіцкіх у в. Галашэва ў бліжэйшы час будзе прапанаваны да продажу на аўкцыёне, таксама за базавую велічыню.


Згодна з гістарычнымі звесткамі, цяперашні цагляны сядзібны дом быў пабудаваны ўладальнікам сядзібы ‒ маладым інжынерам Міхаілам Цюндзявіцкім у 1897 годзе.

Цікавай яго часткай была прасторная тэраса з калонамі, з якой для гасцей адкрываўся цудоўны від

з пагорка на невялікі парк, які спускаўся проста да возера.

Зямлі маёнтка Цюндевіцкага складалі 2200 гектараў. Тут жа было адкрыта шэраг прадпрыемстваў ‒ лесапільня, шкіпідарны завод, спіртзавод, ферма па развядзенні элітных парод коней, кароўнікі.

На аснове здабываемага сапрапелю Глухога возера (сёння Глыбокага) Міхаіл Цюндевіцкі адкрыў санаторый-гразелячэбніцу, у якую прыязджалі нават з Пецярбурга.

У савецкія часы тут знаходзілася школа для глуханямых, затым інтэрнат, пазней у сядзібным доме размяшчалася бібліятэка.