Камітэт дзяржаўнай маёмасці: упершыню на аўкцыёне са зніжэннем цаны прададзена кватэра ў Віцебскім раёне

Гэты спосаб продажу невыкарыстоўваемага аб'екта нерухомасці прымяняўся камітэтам упершыню.

2-х пакаёвая кватэра, агульнай плошчай 52 м.кв., размешчаная ў аднапавярховым жылым доме ў в. Заполле Віцебскага раёна, раней здавалася Суражскім лясгасам у арэнду сваім работникам. Пасля таго як лясгасам кватэра перастала выкарыстоўвацца, яна была прапанавана тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – але і сярод іх ахвотных яе набыць не знайшлося.

У жніўні кватэра была прапанавана да продажу на звычайным аўкцыёне, але пакупнікоў таксама не было.

У выніку, 7 кастрычніка камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» дадзеная кватэра была выстаўлена да продажу на аўкцыёне з паніжэннем цаны. На гэты спосаб продажу знайшлося 2 патэнцыйных пакупніка.

Пачатковая цана кватэры была вызначана ў памеры 3910 руб. З кожным крокам аўкцыёну цана змяншалася і на 17-м кроку аўкцыёну кватэра была прададзена за 785 руб. жыхарцы таго ж населенага пункта, якая пражывае па суседстве.