Камітэт дзяржаўнай маёмасці: выяўлена 32 невыкарыстоўваных аб'екта «Віцебскаблаўтатранса»

На выкананне даручэння кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" сумесна з ААТ "Віцебскаблаўтатранс" праведзена абследаванне аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці акцыянернага таварыства.


(невыкарыстоўваемыя аб'екты АТП №5 ААТ "Віцебскаблаўтатранс", Руба, вул.Цэнтральная, 1)

Па выніках абследавання выяўлена 23 невыкарыстоўваемыя і 9 неефектыўна выкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці.

Акцыянерным таварыствам "Віцебскаблаўтатранс" вызначаны спосабы і тэрміны уцягвання ў гаспадарчы абарот дадзенай маёмасці.

Дадзеныя аб'екты прапануюцца да здачы ў арэнду і продажу на аўкцыёне. Частку аб'ектаў плануюць перадаць у камунальную ўласнасць пад жылую забудову.

Азнаёміцца з пералікам аб'ектаў можна па спасылцы.

Па пытаннях набыцця альбо арэнды маёмасці можна звярнуцца на ААТ "Віцебскаблаўтатранс" (Манько Уладзімір Аляксандравіч, тэлефон +375(29)-710-82-90).