Камітэт дзяржаўнай маёмасці: за тры гады ў Аршанскім рэгіёне ў гаспадарчы абарот уцягнута 85% невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці
Сёлета ў Оршы адбылося выездное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, на якім была разгледжана эфектыўнасць рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна. У тым ліку ўзнімаліся пытанні ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці, як адных з галоўных рэзерваў развіцця эканомікі.
Варта нагадаць, што дзякуючы прыняццю Указа №506 рэгіёну прадастаўлены беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі, якія закліканы стымуляваць развіццё ва ўсіх сферах дзейнасці.
У адпаведнасці з даручэннем упраўлення камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з Аршанскім раёнісполкамам на 1 кастрычніка быў актуалізаваны пералік невыкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці на тэрыторыі рэгіёну.
Першапачаткова, падчас праведзенай праверкі выкарыстання маёмасці як дзяржаўнай, так і прыватнай формы уласнасці ў верасні 2018 года было выяўлена 624 невыкарыстоўваных аб'екты. Па ўсіх аб'ектах быў складзены план уключэння іх у гаспадарчы абарот з разбіўкай па гадах да 2023 года.
За мінулыя 3 гады было ўключана ў гаспадарчы абарот, альбо знесена, ужо 593 аб'екты. На сённяшні дзень не ўключаным застаўся яшчэ 121 аб'ект.
Падрабязней азнаёміцца з пералікам аб'ектаў можна па спасылцы http://www.fondgosim.vitebsk.by/property/orsha2020.pdf