Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве: больш за 900 шматдзетных сем'яў Віцебскай вобласці за 10 месяцаў атрымалі новае жыллё

Да канца года больш за 1,2 тыс. шматдзетных сем'яў у Віцебскай вобласці, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будуць забяспечаны новымі кватэрамі і дамамі. З гэтага ліку за 10 месяцаў у вобласці доўгачаканыя ключы ад пабудаваных сёлета кватэр атрымалі 918 сем'яў, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей.