Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні: аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць сяўбу кукурузы, аднагадовых траў і позніх яравых збожжавых
На раніцу 26 мая ў рэгіёне пасеяна 99,5 тыс. га кукурузы (на 20 тыс. га больш за ўзровень 2019 года), або 83% ад плана. Практычна справіліся з гэтым пластом работ у Докшыцкім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Цалкам завяршыць сяўбу гэтай культуры ў рэгіёне плануюць да канца мая. Плошча пасеяных аднагадовых траў складае 22,4 тыс. га (85,6% да плана), грэчкі – 263 га (86,7%). Пасевы проса на збожжа сёлета ў паўночным рэгіёне дасягнулі 1,8 тыс. га, што ў 4,5 раза перавышае заданне Мінсельгасхарча і абумоўлена рацыянальным падыходам да выкарыстання вольнай раллі.
Па словах спецыялістаў, на гэтым тыдні працаўнікі вёскі вобласці прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Першымі ў гэту працу ўключыліся гаспадаркі Дубровенскага, Талачынскага, Шаркаўшчынскага і Віцебскага раёнаў. У асноўным пакуль вядзецца ўборка сурэпіцы на сілас і кулісных пасеваў у палімерную ўпакоўку. Праводзіцца і комплекс даглядавых работ: хімічная праполка яравых збожжавых, крывацветных, кукурузы і лёну, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з шкоднікамі і хваробамі раслін.