Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні: важны элемент у нарыхтоўцы якасных кармоў - праца камбінаваных прэс-падборшчыкаў

Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай нарыхтоўкі кармоў. Усяго трэба ўбраць 240 тыс. га траў. 

Як паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла, у першым укосе будзе задзейнічана 511 кормаўборачных камбайнаў, 974 касілкі, 600 прэс-падборшчыкаў, звыш 520 грабаў, у тым ліку 152 з захопам шэсць і больш метраў. Важным элементам у нарыхтоўцы якасных кармоў з'яўляецца праца камбінаваных прэс-падборшчыкаў з абмоткай рулонаў у стрэйч-плёнку. На палі выйдуць 62 такія агрэгаты. Устаноўлена сезонная норма выпрацоўкі на кожны – 5 тыс. т. Да стойлавага перыяду пастаўлена задача нарыхтаваць у стрэйч-плёнку 300 тыс. т высокакаларыйных кармоў.

"Віцебскія весці".