Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама: У Віцебскай вобласці знізілася колькасць беспрацоўных

На 1 кастрычніка 2021 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаяла 1,2 тыс. чалавек, што на 23,7 працэнта менш, чым на 1 кастрычніка 2020 г. (1,6 тыс. чалавек).

Знізілася колькасць тых, хто стаіць на ўліку беспрацоўных у 19 раёнах вобласці, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змянілася – у Бешанковіцкім раёне, павялічылася - у Шумілінскім раёне.

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 кастрычніка 2021 г. склаў 0,3 працэнта і ў параўнанні з 1 кастрычніка 2020 г. не змяніўся.

Зніжэнне ўзроўню зарэгістраванай беспрацоўнасці адзначана ў 14 раёнах, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змяніўся ўзровень беспрацоўнасці ў 6 раёнах, нязначна павялічыўся ў 1 раёне. Ва ўсіх раёнах і гарадах узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці не перавышае гранічна дапушчальнага значэння.

У студзені – верасні 2021 г. за содействием у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 16,4 тыс. чалавек (на 0,7 працэнта менш, чым у студзені – кастрычніку 2020 г.), з якіх 7,3 тыс. чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 6,8 працэнта менш).

 

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады ў студзені – верасні 2021 г.:

· 12,7 тыс. чалавек працаўладкавана на пастаянную працу;

· 377 чалавек накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваным на рынку працы;

· 83 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;

· 2527 чалавек прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх працах;

· забяспечана часовая працоўная занятасць 3929 чалавек з ліку навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час;

· працаўладкаваны ў рамках набыцця досведу практычнай працы 19 беспрацоўных;

· арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 40 інвалідаў;

· 29 сем'яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 70,3 працэнта (пры заданні на студзень – верасень 2021 г. – 60 працэнтаў), што вышэй на 3,4 працэнтных пункта ў параўнанні са студзенем – вераснем 2020 г.

Наймітамі на 1 кастрычніка 2021

г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 9,5 тыс. свабодных рабочых месцаў, што на 35,4 працэнта больш, чым на 1 кастрычніка 2020 г. (7,0 тыс.) і на 47,8 працэнта больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.).

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, кантралёр-касір, кухар, прадавец, сталяр, слесар-рамонтнік, слесар па аўтамабілях, электрагазазваршчык. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, заатэхнікі.