Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама: абвешчаны месячнік забеспячэння бяспекі ўмоў і аховы працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы травы і ўборцы кармавых культур

Месячнік забеспячэння бяспекі ўмоў і аховы працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы травы і ўборцы кармавых культур абвешчаны з 10 чэрвеня на Віцебшчыне, адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

 Зроблены акцэнт на рабоце прадпрыемстваў сельскагаспадарчага профілю ў арганізацыі работ па нарыхтоўцы якаснага сенажу з траў першага ўкосу, яго наступнага захоўвання і выкарыстання на адпаведнасць патрабаванням аховы працы, пажарнай бяспекі і  санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

У гэты перыяд актывізуецца работа мабільных груп, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю, цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, прафсаюзаў, МНС, дзяржаўнай інспекцыі працы.

Мабільнымі групамі будзе вывучана работа па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спраўным інвентаром, тэхнікай, абсталяваннем і прыстасаваннямі, умовамі для прыёму ежы і адпачынку, санітарна-бытавымі і дапаможнымі памяшканнямі.

З пачатку года было арганізавана некалькі падобных мерапрыемстваў: месячнік па забеспячэнні бяспекі працуючых у халодны перыяд і пры выкананні вясенніх палявых работ.

У выніку праводзімых рэйдаў выяўлена больш за 4 тысячы грубых парушэнняў заканадаўства. За распіццё спіртных напояў да адказнасці з пачатку года прыцягнута 3,7 тысяч работнікаў, з іх больш за 500 чалавек звольнена.

У адпаведнасці c Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5                   ”Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і  работнікаў арганізацый“ прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, якія дапусцілі парушэнні вытворча-тэхналагічнай або працоўнай дысцыпліны                              400 службовых асоб.

Комплекс праводзімых мерапрыемстваў спрыяе зніжэнню вытворчага траматызму ў арганізацыях вобласці. Агульная колькасць пацярпелых на вытворчасці знізілася на 5 працэнтаў. У асноўным траўмы атрымліваюць работнікі ў выніку асабістай неасцярожнасці або парушэння патрабаванняў бяспекі,

працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Разам з тым, сітуацыя з вытворчым траўматызмам не губляе сваёй актуальнасці і застаецца на асаблівым кантролі.

  Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама