Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці знізілася колькасць беспрацоўных

На 1 чэрвеня 2022 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаяла 1290 чалавек, што на 10,9 працэнта менш, чым на 1 чэрвеня 2021 г. (1447 чалавек).

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 чэрвеня 2022 г. склаў 0,3 працэнта і ў параўнанні з узроўнем на 1 чэрвеня 2021 г. не змяніўся.

У студзені – маі 2022 г. за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 7896 чалавек (на 2,9 працэнта больш, чым у студзені - маі 2021 г.), з якіх 3934 чалавекі пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 8,5 працэнта менш).

У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады у студзені – маі 2022 г.:

·                  5549 чалавек працаўладкавана на пастаянную працу;

·                  243 чалавекі накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы;

·                  45 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;

·                  1148 чалавек прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх працах;

·                  забяспечана часовая працоўная занятасць 821 чалавека з ліку навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час;

·                  працаўладкаваны ў межах набыцця досведу практычнай працы 9 беспрацоўных;

·                  арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 12 інвалідаў;

·                  8 сем'яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 59,2 працэнта, што вышэй на 1,5 працэнтнага пункта ў параўнанні з узроўнем студзеня – мая 2021 г.

Наймітамі на 1 чэрвеня 2022 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 9542 вакансій, што на 10 працэнтаў больш, чым на 1 мая 2021 г. (8671). 

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, прадавец, повар, кандуктар, слесар-рамонтнік, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплекснаму абслугоўванню і рамонце будынкаў і збудаванняў, грузчык, прыбіральшчык памяшканняў. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы, ахоўнікі. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, кіроўцы аўтамабіля, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, заатэхнікі.