Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: больш за 9 тысяч сем'яў Віцебскай вобласці атрымалі дзяржпадтрымку на падрыхтоўку да школы
На Віцебшчыне працягваецца работа па аказанні матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.
Дапамогу атрымліваюць шматдзетныя сем'і са сродкаў мясцовага бюджэту, а таксама малазабяспечаныя сем'і, сем'і з дзецьмі-інвалідамі альбо бацькамі-інвалідамі шляхам прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, прыцягнення сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, дабрачынных фондаў і грамадскіх арганізацый.

Матэрыяльная дапамога ўжо аказана 9,3 тыс. сем'ям (18,4 тыс. дзяцей) на суму 1,7 млн. рублёў, у тым ліку са сродкаў мясцовага бюджэту 6,8 тыс. шматдзетным сем'ям (13,4 тыс. дзяцей) на суму 1 млн. рублёў.