Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаіць 1,3 тысячы чалавек
На 1 верасня 2021 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаяла 1,3 тыс. чалавек, што на 20 працэнтаў менш, чым на 1 верасня 2020 г. (1,6 тыс. чалавек).
Знізілася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 19 раёнах вобласці, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змянілася – у Лёзненскім раёне. Нязначна (ад 1 да 7 чалавек) павялічылася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 3 раёнах вобласці.
Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 верасня 2021 г. склаў 0,3 працэнта і ў параўнанні з 1 верасня 2020 г. не змяніўся.
Зніжэнне узроўню зарэгістраванай беспрацоўнасці адзначана ў 11 раёнах, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змяніўся ўзровень беспрацоўнасці ў 10 раёнах, нязначна павялічыўся ў 2 раёнах. Ва ўсіх раёнах і гарадах узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці не перавышае дапушчальнае значэнне.
У студзені – жніўні 2021 г. за содействием у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 14,6 тыс. чалавек (на 1,7 працэнта менш, чым у студзені – верасні 2020 г.), з якіх 6,5 тыс. чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 7,7 працэнта менш).
У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады у студзені – жніўні 2021 г.:
· 11,5 тыс. чалавек працаўладкавана на пастаянную працу;
· 334 чалавекі накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваным на рынку працы;
· 69 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;
· 2034 чалавекі прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх працах;
· забяспечана часовая працоўная занятасць 3830 чалавек з ліку навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час;
· працаўладкаваны ў рамках набыцця вопыту практычнай працы
18 беспрацоўных;· арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 38 інвалідаў;
· 25 сем'яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.
Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 70,4 працэнта (пры заданні на студзень – верасень 2021 г. – 60 працэнтаў), што вышэй на 3,7 працэнтных пункта ў параўнанні са студзенем – вераснем 2020 г.
Наймітамі на 1 верасня 2021 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 8,9 тыс. свабодных рабочых месцаў, што на 30,6 працэнта больш, чым на 1 верасня 2020 г. (6,8 тыс.) і на 38,2 працэнта больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.).
Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймітаў з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, кантралёр-касір, кандуктар, повар, прадавец, слесар-рамонтнік, слесар па аўтамабілях, аператар станкоў з праграмным кіраваннем. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, аграномы, фельчары.