Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці знаходзяцца 1,3 тыс. чалавек

На 1 жніўня 2021 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаяла 1,3 тыс. чалавек, што на 22,3 % менш, чым на 1 жніўня 2020 г. (1,7 тыс. чалавек).

Знізілася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 15 раёнах вобласці, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змянілася – у Пастаўскім раёне. Нязначна (ад 1 да 4 чалавек) павялічылася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 5 раёнах вобласці.

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 жніўня 2021 г. склаў 0,3 % і ў параўнанні з 1 жніўня 2020 г. не змяніўся.

Зніжэнне узроўню зарэгістраванай беспрацоўнасці адзначана ў 10 раёнах, гарадах Віцебску і Наваполацку, не змяніўся ўзровень беспрацоўнасці ў 8 раёнах, нязначна павялічыўся ў 3 раёнах. Ва ўсіх раёнах і гарадах узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці не перавышае дапушчальнае значэнне.

У студзені – ліпені 2021 г. за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 13,1 тыс. чалавек (на 1,5 % менш, чым у студзені – ліпені 2020 г.), з якіх 5,8 тыс. чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 8,9 % менш).

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады у студзені – ліпені 2021 г.:

·                  10,3 тыс. чалавек працаўладкавана на пастаянную працу;

·                  280 чалавек накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы;

·                  65 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;

·                  1865 чалавек прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх работах;

·                  забяспечана часовая працоўная занятасць 3529 чалавек з ліку навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час;

·                  працаўладкаваны ў рамках набыцця вопыту практычнай працы 17 беспрацоўных;

·                  арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 34 інвалідаў;

·                  22 сем'і беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 69,5 % (пры заданні на студзень – верасень 2021 г. – 60 %), што вышэй на 4,5 % у параўнанні з узроўнем студзеня – ліпеня 2020 г.

Най-мальнікамі на 1 жніўня 2021 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 9,3 тыс. свабодных рабочых месцаў, што на 41,6 % больш, чым на 1 жніўня 2020 г. (6,6 тыс.) і на 44,7 працэнты больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.). 

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, кантралёр-касір, кандуктар, муляр, прадавец, слесар-рамонтнік, такар, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электрагазазваршчык, аператар станкоў з праграмным кіраваннем. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, аграномы, фельчары.