Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: тыдні «нулявога траўматызму» пройдуць у арганізацыях Віцебскай вобласці

Такое распараджэнне падпісаў старшыня Віцебскага аблвыканкама. 

Паводле інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, за 4 месяцы 2021 года на вытворчасці загінула 7 работнікаў і 21 атрымаў цяжкія траўмы. Пераважная колькасць фактаў гібелі грамадзян у выніку траўміравання на вытворчасці звязана з асабістай неасцярожнасцю саміх работнікаў і парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Маюць месца факты парушэнняў службовых інструкцый і нарматыўных прававых актаў аб ахове працы, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. 

Правядзенне Тыдняў ”нулявога траўматызму“ ў арганізацыях з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай працы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Перыяд правядзення мерапрыемстваў ”нулявога траўматызму“ вызначаны для кожнага рэгіёна і запланаваны з 7 чэрвеня па 21 лістапада. 

Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (МАСЗ) распрацавала Канцэпцыю Vision Zero (Канцэпцыю ”нулявога траўматызму“). 

У аснову Канцэпцыі ”нулявога траўматызму“ пакладзена прызнанне таго, што няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні не з'яўляюцца непазбежнымі – у іх заўсёды ёсць прычыны. У сувязі з чым, развіццё эфектыўнай культуры прафілактыкі дазваляе іх не дапусціць.

Мэтай Тыдня ”нулявога траўматызму“ з'яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.