Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: тыдні «Нулявога траўматызму» пройдуць у арганізацыях Віцебскай вобласці
За 2 месяцы
бягучага года ў Віцебскай вобласці 27 работнікаў атрымалі траўмы на вытворчасці.
Пераважная колькасць фактаў на вытворчасці звязана з асабістай неасцярожнасцю
саміх работнікаў і парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Маюць месца факты парушэнняў службовых інструкцый і нарматыўных прававых
актаў аб ахове працы, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. Правядзенне Тыдняў ”Нулявога траўматызму“ у арганізацыях з'яўляецца
дадатковым мерапрыемствам да штодзённай працы па ахове працы і адным з
эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Перыяд правядзення мерапрыемстваў ”нулявога траўматызму“ вызначаны для
кожнага райгарвыканкама і структурнага падраздзялення аблвыканкама. У 2022 годзе правядзенне мерапрыемства ”Тыдзень нулявога траўматызму“ у падпарадкаваных
(якія ўваходзяць у склад, сістэму) арганізацыях прадугледжана не менш двух разоў на год.
Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (МАСА) распрацавала Канцэпцыю Vision Zero (Канцэпцыю ”нулявога траўматызму“).
У аснову Канцэпцыі ”Нулявога траўматызму“ пакладзена прызнанне таго, што няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні не з'яўляюцца непазбежнымі – у іх заўсёды ёсць прычыны. У сувязі з чым, развіццё эфектыўнай культуры прафілактыкі дазваляе іх не дапусціць.
Мэтай Тыдня ”Нулявога траўматызму“ з'яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленню выпадкаў вытворчага траўматызму (недапушчэнне ніводнага выпадку траўмавання у арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.