Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: аб сустрэчы ў рамках праекта «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця»

У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца з 2020 года, адбыўся «круглы стол» з прадстаўнікамі Сацыяльна-дабрачыннай установы «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа» і партнёрам праекта – дабрачыннай арганізацыяй ХелсПром (Вялікабрытанія).

У ходзе сустрэчы абмеркаваны ключавыя пытанні:

  • развіцця далейшага супрацоўніцтва і рэалізацыі сацыяльных праектаў, накіраваных на інстытуцыяналізацыю і дэінстытуцыяналізацыю дзяцей з інваліднасцю;
  • арганізацыі работы з дзецьмі з цяжкімі і множнымі парушэннямі.

Па выніках сустрэчы:

  • выпрацавана мадэль догляду і рэабілітацыі пад кожную катэгорыю дзяцей з інваліднасцю;
  • вызначаны механізм дадатковага навучання работнікаў з прыцягненнем грамадскіх арганізацый;
  • пацверджана неабходнасць укаранення эфектыўных практык у галіне догляду і рэабілітацыі дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі.

Рэалізацыя вышэйназваных задач будзе спрыяць выпрацоўцы алгарытму суправаджэння дзяцей з інваліднасцю.

Удзельнікі «круглага стала» азнаёміліся з работай ДУСА «Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»