Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: абвешчаны месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясенніх палявых работ

З 27 сакавіка 2023 г. па распараджэнні старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўлены месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ.

Перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў пастаўлены задачы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы пры падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі і вытворчасці работ на зямлі. Мабільнымі групамі, створанымі пры райвыканкамах, будуць арганізаваны рэйды па абследаванні ўсіх аграпрамысловых аб'ектаў.

Прадстаўнікам органаў кантролю і нагляду даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1, эфектыўнасці арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні аховы працы падчас правядзення веснавых палявых работ, якія дазваляюць своечасова выявіць і выключыць рызыкі траўміравання работнікаў.