Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: навучанне па накіраванні службы занятасці – шанец атрымаць новую прафесію і новую працу
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці грамадзян на рынку працы пры садзейнічанні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскай вобласці за студзень-жнівень 2021 г. арганізавана навучанне 334 грамадзян.
Найбольш запатрабаванымі для навучання грамадзян былі прафесіі электраманцёр, кіроўца пагрузчыка, слесар-сантэхнік, повар, прадавец, трактарыст, аператар кацельні. Асвоілі праграму навучальных курсаў ˮАсновы бізнес-планавання“ 60 чалавек, пасля чаго 41 чалавек з ліку прайшоўшых навучанне атрымаў субсідыю на адкрыццё ўласнай справы.
На навучанне накіравана 309 беспрацоўных, у тым ліку ”пад заказ“ наймальнікаў з гарантыяй працаўладкавання – 213 беспрацоўных.
Амаль 70 працэнтаў накіраваных на навучанне грамадзян навучаліся з гарантыяй працаўладкавання, у тым ліку прадаўцамі і кухарамі ў ААТ ˮВіцебскмясамалпрам“, ААТ ˮНіка“, ААТ ˮВітміл“, слесарамі-сантэхнікамі ў ДП ˮЖРЭТ г.Віцебска“.
Арганізавана навучанне 3 чалавек з ліку грамадзян, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў.
У мэтах аказання практычнай дапамогі грамадзянам у выбары прафесіі, змене роду заняткаў і павышэнні кваліфікацыі з улікам схільнасцей, інтарэсаў асобы і патрэб рынку працы органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказваюцца прафарыентацыйныя паслугі грамадзянам, якія звярнуліся. Рознымі мерапрыемствамі прафарыентацыйнай накіраванасці ахоплена каля тысячы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У цяперашні час фарміруюцца групы па накіраванні на навучанне па прафесіях: «слесар па рамонце аўтамабіляў», «электрагазазваршчык», «прадавец», «майстар па манікюры, майстар па педыкюры», «кіроўца пагрузчыка», «маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік». Па пытаннях звяртацца ў упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па месцы жыхарства (навучанне будзе праходзіць у г.Віцебску).