Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: планаванне працоўных водпускаў на будучы год
Графік адпачынкаў:
– складаецца не пазней 5 студзеня (іншага тэрміну, устаноўленага калектыўным дагаворам, пагадненнем альбо ўзгодненага наймальнікам з прафсаюзам);
– устанаўлівае чарговасць прадастаўлення працоўных адпачынкаў для ўсіх работнікаў арганізацыі;
– складаецца на каляндарны год у арганізацыях любой формы ўласнасці ў абавязковым парадку;
– зацвярджаецца наймальнікам і, калі таго патрабуе калектыўны дагавор, узгадняецца з прафсаюзам;
– абавязкова даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў.
Пры складанні графіка працоўных адпачынкаў наймальніку неабходна ўлічыць:
– меркаванне работніка аб часе яго сыходу ў адпачынак;
– абавязак запланаваць адпачынак асобным катэгорыям работнікаў па іх жаданні ў летні ці іншы зручны час альбо ў пэўны перыяд;
– неабходнасць прадастаўлення працоўнага адпачынку штогод на працягу працоўнага года.
Даведачна:
Невыкананне службовай асобай наймальніка ўстаноўленага парадку прадастаўлення работнікам адпачынкаў цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да дваццаці базавых велічынь (частка 6 артыкула 10.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях)