Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: з 25 красавіка стартуе выплата матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. № 281 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога.
У 2022 годзе матэрыяльная дапамога будзе выплачана з 25 красавіка па 6 мая ўключна.
Атрымальнікамі ў Віцебскай вобласці такой дапамогі стануць 2590 чалавек на агульную суму 2,1 млн. рублёў.
Адначасова з атрыманнем матэрыяльнай дапамогі ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць урачыстыя ўшанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пражываючых у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання, з уручэннем памятных паштовак, падарункаў, кветак і сувеніраў.
Матэрыяльная дапамога будзе выплачана ў
бягучым годзе ў наступных памерах.
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны:
1800 рублёў
- інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.
- асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 – 1945 гадах
1000 рублёў
- асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог
- асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, у установах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»
асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны:
750 рублёў
- чальцам сем'яў вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (супругам, якія не ўступілі ў новы шлюб; дзецям – інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным); іншым утрыманцам), якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам
- былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам
- інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо з наступствамі ваенных дзеянняў
Пры наяўнасці права на аказанне матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах дапамога будзе аказана па падставе, якая прадугледжвае найбольшую выплату.
Выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца па месцы атрымання пенсій.