Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: з пачатку года ў Віцебскай вобласці прайшло 30 электронных кірмашоў вакансій
З пачатку года ў Віцебскай вобласці на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by прайшло 30 электронных кірмашоў вакансій. У іх прынялі ўдзел 135 наймальнікаў вобласці, якія заявілі амаль 3,5 тыс. вакансій.
Вакансіі даступныя для прагляду ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій www.gsz.gov.by.
Да ведама:
У агульнарэспубліканскім банку вакансій наймальнікамі Віцебскай вобласці на 01.05.2021заяўлена больш за 7,7 тыс. вакансій, з іх 62,4% – па рабочых прафесіях.
Найбольшая колькасць вакансій заяўлена арганізацыямі наступных відаў эканамічнай дзейнасці: сельская, лясная і рыбная гаспадарка – каля 1,5 тыс. вакансій(20,2 % ад агульнай колькасці вакансій).