Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: звыш 15 тысяч непрацаздольных грамадзян атрымліваюць у Віцебскай вобласці сацыяльную дапамогу на даму
У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама прайшла метадычная нарада, падчас якой абмеркаваны ўмовы прадастаўлення паслугі дзённага догляду, вядзенне дакументацыі, дзейнасць валанцёрскага і CAll-цэнтраў па працы з непрацаздольнымі і людзьмі з інваліднасцю. Закраналіся таксама пытанні работы аддзяленняў першаснага прыёму, аналізу і прагназавання, сацыяльнай дапамогі на доме з улікам новаўвядзенняў у заканадаўстве.
– Дайсці да кожнага, забяспечыць даступнасць сацыяльных паслуг і якасць іх прадастаўлення – адна з галоўных задач сацыяльнай службы. Толькі ў першым квартале бягучага года пажылыя і людзі з інваліднасцю атрымалі больш за 20 тысяч аднаразовых сацыяльна-бытавых паслуг. Сёння звыш 15 тысяч непрацаздольных грамадзян з'яўляюцца атрымальнікамі сацыяльнай дапамогі на доме. Звыш 2 тысяч пажылых грамадзян наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання, больш за 600 чалавек пражываюць у 21 аддзяленні кругласутачнага знаходжання, – адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка.
Асобны блок нарады прысвечаны механізму ўзаемадзеяння з ведамствамі і грамадскімі арганізацыямі па аказанні на доме сацыяльна-рэабілітацыйнай, медыцынскай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян. У межах узаемадзеяння дапамога непрацаздольным, якія атрымалі траўму, перанесли інсульт, будзе аказана ў хатніх умовах на раннім этапе.