Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у студзені – маі 2021 г. за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 7,7 тыс. чалавек

На 1 чэрвеня 2021 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных па Віцебскай вобласці стаяла 1,4 тыс. чалавек, што на 17,3 % менш, чым на 1 чэрвеня 2020 г. (1,7 тыс. чалавек).

Знізілася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 13 раёнах вобласці, гарадах Віцебск і Наваполацк, не змянілася – у 2 раёнах. Нязначна (ад 1 да 6 чалавек) павялічылася колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 6 раёнах вобласці.

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 чэрвеня 2021 г. склаў 0,3 % і ў параўнанні з 1 чэрвеня 2020 г. знізіўся на 0,1 працэнтнага пункта.

Зніжэнне узроўню зарэгістраванай беспрацоўнасці адзначана ў 7 раёнах і г.Віцебску, не змяніўся ўзровень беспрацоўнасці ў 13 раёнах і г.Наваполацку, нязначна павялічыўся ў Шумілінскім раёне. Ва ўсіх раёнах і гарадах узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці не перавышае дапушчальнага значэння.

У студзені – маі 2021 г. за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 7,7 тыс. чалавек (на 2,9 % менш, чым у студзені – маі 2020 г.), з якіх 4,3 тыс. чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 3,6 % менш).

У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады у студзені – маі 2021 г.:

  • 5,4 тыс. чалавек працаўладкавана на пастаянную працу;
  • 253 чалавекі накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы;
  • 48 беспрацоўных атрымалі субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;
  • 1322 чалавекі прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх працах;
  • арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 25 інвалідаў;
  • 14 сем'яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 57,7 працэнта (пры заданні на студзень – чэрвень 2021 г. – 55 працэнтаў), што вышэй на 4 працэнтных пункта ў параўнанні з узроўнем студзеня – мая 2020 г.

Наймітамі на 1 чэрвеня 2021 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 8,7 тыс. вакантных

месцаў, што на 38,8 працэнта больш, чым на 1 чэрвеня 2020 г. (6,2 тыс.) і на 35,9 працэнта больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.).

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў у цяперашні час з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, повар, прадавец, такар, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, аграномы, фельчары, ляснікі.