Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці 69 беспрацоўных грамадзян атрымалі субсідыю на арганізацыю ўласнай справы сёлета
Служба занятасці Віцебскай вобласці за студзень – жнівень 2021 г. прадаставіла субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
Памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ), які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі.
Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах, субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15-кратнай велічыні БПМ.
З 1 жніўня 2021 г. памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва – 283,46 рублёў.