Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці больш за тысячу сем'яў скарысталіся паслугай сацыяльнага патранату за 9 месяцаў 2021 года
У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Віцебскага аблвыканкама адбыўся анлайн-семінар на тэму "Аказанне паслугі сацыяльнага патранату сем'ям,
якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей" пры ўдзеле галоўнага ўрача ўстановы
аховы здароўя "Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі"
Алены Мартынавай.
Пры ўдзеле намеснік старшыні камітэта Веры Астапенка абмяркоўваліся пытанні міжведамаснага суправаджэння грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Дэталёва прапрацавана пытанне комплекснага складання плана патрынатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і), накіраванага на пераадоленне і аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці чалавека, мабілізацыю і рэалізацыю яго ўласнага патэнцыялу.
Звяртацца за аказаннем паслугі сацыяльнага патранату неабходна ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства).
За 9 месяцаў бягучага года дадзеная паслуга ў Віцебскай вобласці аказана звыш тысячы сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.