Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці функцыянуе 47 замешчальных сем'яў, у якіх сацыяльныя паслугі атрымлівае 47 непрацаздольных грамадзян.

У Віцебскай вобласці функцыянуе 47 замяшчальных сем'яў, у якіх сацыяльныя паслугі атрымлівае 47 непрацаздольных грамадзян.

Замяшчальная сям'я – форма жыццяўладкавання непаўналетніх непрацаздольных грамадзян ва ўмовах сумеснага пражывання і вядзення агульнай гаспадаркі з іншай фізічнай асобай, гэта добрая альтэрнатыва стацыянарным формам сацыяльнага абслугоўвання. Яна дазваляе адзінокім пажылым людзям, інвалідам як мага даўжэй пражываць у прывычных хатніх умовах у сем'ях, якія клапоцяцца пра іх.

У замяшчальнай сям'і адзінокі чалавек атрымлівае неабходны догляд і клопат. Памочнік можа працаваць або вучыцца, аднак, не на шкоду клопату пра падапечнага.

У 20 замяшчальных сем'ях па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў памочніку выплачваецца ўзнагароджанне ў сувязі з ажыццяўленнем догляду за адзінокімі інвалідамі I групы, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання.