Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці колькасць працоўных месцаў з шкоднымі ўмовамі працы скарацілася на 21%

Па ініцыятыве камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама сёння адбыўся семінар-нарада па тэме ”Аб арганізацыі работы па фарміраванні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 2-умовы працы (Мінпрацы і сацыяльнай абароны) ”Справаздача па ўмовах працы“.

ЛІЧБЫ і ФАКТЫ

  • У Віцебскай вобласці на працягу апошніх 5 гадоў колькасць працоўных месцаў з шкоднымі ўмовамі працы скарацілася на 21% (з 51228 у 2015 г. да 40629 у 2020 г.).
  • Па выніках 2020 г. удзельная вага працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы склала 22,3%.

Новы від дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ўступіў у сілу з 19 студзеня 2021 г. і датычыцца пытанняў атэстацыі працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

На семінары-нарадзе прысутнічалі спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама і 23 гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі ДА ”Віцебскі канцэрн ”Мяса-малочныя прадукты“ і ДА ”Віцебскпрам“, устаноў сацыяльнага абслугоўвання вобласці.

Абмяркоўваліся пытанні забеспячэння своечасовага і карэктнага прадастаўлення справаздачнасці, адпрацоўкі сістэмы прадастаўлення статыстычных даных у АІС ”Маніторынг умоў працы на вытворчасці“.