Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці падведзены вынікі мерапрыемстваў ”Тыдзень Нулявога траўматызму“
Упершыню ў Віцебскай вобласці па распараджэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама з мая па лістапад 2021 года ўсе рэгіёны і структурныя падраздзяленні выканкама рэалізоўвалі комплексы дадатковых мер па забеспячэнні бяспечных умоў працы на працоўных месцах.
Мэта – прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях.
У перыяд правядзення мерапрыемстваў праводзілася абследаванне тэрыторый і вытворчых аб'ектаў на адпаведнасць патрабаванням па ахове працы, быў арганізаваны кантроль за станам умоў працы на працоўных месцах, а таксама за правільнасцю прымянення СІЗ. Арганізавана навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, праводзіліся інструктажы, стажыроўкі і праверка ведаў па пытаннях аховы працы. Праведзены семінары, нарады, пасяджэнні камісій па ахове працы па актуальных пытаннях арганізацыі бяспечнай працы.
Канцэпцыя ”Нулявы траўматызм“ уключае сем правілаў бяспечнай працы, якія павінны выконвацца на прадпрыемствах незалежна ад іх віду дзейнасці, уласнасці і колькасці работнікаў. Калі кожны на сваім узроўні будзе прытрымлівацца гэтых прадпісанняў, траўматызм на вытворчасці знізіцца да мінімуму.
Новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі – бяспека, гігіена працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, дазволіў забяспечыць пастаўленую мэту.
У Віцебскай вобласці ў перыяд правядзення мерапрыемстваў па рэгіёнах не зафіксавана выпадкаў траўмавання работнікаў на вытворчасці.
Даведачна: Урадам Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў 19 снежня 2018 г. заключана Генеральнае пагадненне на 2019 – 2021 гг. Дата падпісання Пагаднення стала стартам кампаніі ў падтрымку Канцэпцыі ”Нулявы траўматызм“ у Рэспубліцы Беларусь.
З пачатку года агульная колькасць траўмаваных на вытворчасці знізілася на 10,3 %, колькасць цяжка траўмаваных на вытворчасці знізілася на 4 %. Зніжэнне вытворчага
траўматызму па арганізацыях камунальнай формы ўласнасці склала 26,4 %.