Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці прадоўжаны месячнік па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд

 Да 30 студзеня дзеля недапушчэння няшчасных выпадкаў, выключэння неардынарных надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Віцебскай вобласці  прадоўжаны месячнік па забеспячэнні  бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд

 Старшыням раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікам дзяржаўных органаў, арганізацый і суб'ектаў гаспадарання даручана правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў з людзьмі, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням прадухілення неспрыяльнага ўздзеяння нізкіх тэмператур на працоўных месцах, павышэння прадукцыйнасці працы і працаздольнасці. 

 Работнікі шэрагу прафесій па характары сваёй працоўнай дзейнасці вымушаны працаваць на адкрытым паветры ў неспрыяльных метэаралагічных умовах: будаўнікі, дарожныя рабочыя, монцёры пуцей і іншыя. Галоўная задача наймальніка – забяспечыць бяспечныя ўмовы працы, прадугледзець дадатковыя перапынкі ў працы для абагрэву і адпачынку, выдаць сродкі абароны для працы ва ўмовах нізкіх тэмператур паветра.

 Кіраўнікам пад персанальную адказнасць даручана арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і лёду дахаў жылых дамоў, будынкаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння, тэрыторый і шляхоў камунікацый; забяспечваць своечасовую пасыпку тэрыторый

супрацьзаноснымі сумесямі; правесці агляды вентыляцыйных сістэм і цеплавых завес. У выпадку выяўлення аб'ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або уяўляюць небяспеку для навакольных, іх эксплуатацыю неадкладна прыпыняць. 

 Прадстаўнікам кантрольна-наглядных органаў даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы 1 у частцы распіцця спіртных напояў у працоўных калектывах. 

Контроль за выкананнем распараджэння ускладзены на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.