Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці сямейны капітал прызначаны 367 шматдзетным сем'ям
Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы, захоўвальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
У Рэспубліцы Беларусь склалася стабільная сістэма мер сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці.
Сёння сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызначаецца і выплачваецца адзінаццаць відаў дзяржаўных дапамог.
У мэтах стварэння дадатковых умоў для ўмацавання інстытута сем'яў з дзецьмі пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей прызначаецца сямейны капітал.
Дзяржавай дадзена магчымасць датэрмінова скарыстацца сродкамі сямейнага капіталу на прыярытэтныя напрамкі жыццезабеспячэння шматдзетных сем'яў.
Для сем'яў з нізкімі даходамі прадугледжана аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, у рамках якой дзеці ва ўзросце да двух гадоў забяспечваюцца бясплатным харчаваннем.
Асаблівая ўвага і сацыяльная падтрымка надаюцца сем'ям, якія выхоўваюць дзіця з абмежаванымі магчымасцямі.
Вышэйшай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.
У мэтах павышэння прэстыжу мацярынства і ўмацавання інстытута сям'і рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2003 годзе зацверджана прэмія імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобы-Марчанка, якая штогод уручаецца жанчынам вобласці напярэдадні святкавання Дня маці.
У Віцебскай вобласці склалася стабільная сістэма мер дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.
У I квартале 2021 года праведзена аднаразовая выплата пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё рэчаў першай неабходнасці 13 сем'ям (26 дзяцей) на суму 11,3 тыс. рублёў.
Сямейны капітал прызначаны 367 шматдзетным сем'ям вобласці. Усяго за перыяд з 01.01.2015 па 31.03.2021 – 10 561 сям'я. За датэрміновым распараджэннем сродкамі сямейнага капіталу з 1 студзеня 2020 года звярнулася 2 994 шматдзетных
сямей, з іх 90 працэнтаў – з мэтай паляпшэння жыллёвых умоў або пагашэння крэдыту на гэтыя мэты.Мацярынская дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года 2020-2021 гг. аказана 20,8 тыс. сем'яў (39,8 тыс. дзяцей) на суму 2,3 млн. рублёў, у тым ліку са сродкаў мясцовых бюджэтаў – 9,5 тыс. шматдзетным сем'ям (18,4 тыс. дзяцей) на суму 972,7 тыс. рублёў.
У I квартале бягучага года прадастаўлена паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі ўсяго 147 сем'ям; 105 – якія выхоўваюць дваіх дзяцей, народжаных адначасова, 4 – траіх дзяцей, 37 – якія выхоўваюць дзіця-інваліда, 1 – абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі.
Ордэнам Маці ўдастоена 24 жанчыны вобласці (I кв. 2021 г. – 50).
На 01.04.2021 на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаялі 24,4 тыс. сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, з іх 10 741 – шматдзетныя, 3 501 – якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.
Сем'ям, якія знаходзяцца у цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказваецца патранатнае суправаджэнне. За студзень-сакавік бягучага года паслуга сацыяльнага патранату аказана 601 сям'і, якая выхоўвае непаўналетніх дзяцей.