Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці сем'ям выдзеляць Br1,5 млн для падрыхтоўкі дзяцей да школы

Гарісполкомы і райвыканкамы Віцебскай вобласці на дапамогу сем'ям у падрыхтоўцы дзяцей да школы накіруюць Br1,5 млн з мясцовых бюджэтаў, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), будзе ажыццяўляцца ў памеры да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 31 ліпеня.

Дадатковую інфармацыю па неабходным пакеце дакументаў і тэрміне выплат бацькі змогуць атрымаць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства. Таксама мам і тат аб неабходнасці падачы патрэбных заяў традыцыйна папярэдзяць класныя кіраўнікі школ.

На матэрыяльную дапамогу могуць разлічваць шматдзетныя сем'і. Дзяржаўная падтрымка будзе аказана таксама малазабяспечаным сем'ям, сем'ям з дзецьмі-інвалідамі альбо бацькамі-інвалідамі. Гэтай катэгорыі грамадзян прадаставяць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Сабраць партфель да школы таксама дапамогуць прадпрыемствы і арганізацыі, дабрачынныя фонды і грамадскія арганізацыі.

У Віцебскай вобласці ўсім катэгорыям грамадзян па стане на 17 ліпеня фінансавую дапамогу ў падрыхтоўцы хлопчыкаў і дзяўчынак да навучальнага года аказалі 1,9 тыс. сем'ям, у якіх пражываюць 4,2 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала каля Br453 тыс.

БЕЛТА.